https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Егіпет зацікаўлены ў нарошчванні імпарту беларускіх тавараў і паслуг


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў па выніках сустрэчы дэлегацыі егіпецкага губернатарства Паўднёвы Сінай у Мінаблвыканкаме.
Сяргей Рачкоў звярнуў увагу, што візіт губернатара Паўднёвага Сіная ў Беларусь - сур`ёзны знак і пацвярджэнне таго, што егіпецкі бок зацікаўлены ў развіцці адносін.

"Наша задача развіваць як мага больш шырокае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, спартыўнай сферах. Перш за ўсё мы зацікаўлены ў нарошчванні экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Егіпет", - падкрэсліў пасол.

Дыпламат адзначыў, што Беларусь заўсёды падтрымлівала Егіпет у турыстычнай сферы. У цэлым вялікая колькасць беларускіх турыстаў адпачываюць у Егіпце, у прыватнасці, на курортах губернатарства Паўднёвы Сінай. Доля сферы турызму ў ВУП Егіпта складае 10-11 працэнтаў. Для ўсяго Егіпта турызм вельмі важны, хоць сітуацыя ў галіне застаецца няпростай.

22 лістапада губернатар Паўднёвага Сіная Халед Фуда Седзік і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра правялі перагаворы, па выніках якіх падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні. Размова ў дакуменце ідзе аб развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай, культурнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, турыстычнай галінах, у сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Мемарандум уступае ў сілу непасрэдна пасля падпісання і дзейнічае на працягу пяці гадоў.

22 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1058
 
Ключевые слова:
Египет Товарооборот Туризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме