https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь разлічвае павялічыць аб`ём тавараабароту з краінамі Афрыкі


Аб гэтым заявіў 24 кастрычніка ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітва.
Уладзімір Макей падкрэсліў неабходнасць больш актыўнага развіцця сувязей Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынента, у першую чаргу ў кантэксце пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі задачы па дыверсіфікацыі адносін з краінамі замежжа.

"Мы павінны ўдзяляць больш увагі нетрадыцыйным рынкам краін далёкай дугі. Афрыканскі кантынент уяўляе ў гэтым плане для нас вельмі вялікі інтарэс", - сказаў ён.

Міністр канстатаваў, што тавараабарот Беларусі з афрыканскімі краінамі складае ўсяго паўтара-два працэнты ад агульнага аб`ёму гандлю з замежжам, што відавочна недастаткова.

Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь імкнецца развіваць і аднаўляць адносіны з краінамі гэтага кантынента, многія з якіх бяруць свой пачатак яшчэ з часоў Савецкага Саюза. У тым ліку актыўна развіваюцца кантакты ў адукацыйнай сферы. Міністр замежных спраў Беларусі таксама звярнуў увагу, што пераважная колькасць афрыканскіх краін з`яўляецца членамі Руху недалучэння, у які ўваходзіць і Беларусь.

"Блізкасць і падабенства поглядаў ствараюць добрую аснову для развіцця нашага супрацоўніцтва з дзяржавамі Афрыканскага рэгіёна", - дадаў ён.

24 кастрычніка 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1291
 
Ключевые слова:
Товарооборот Африка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме