https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)


Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 503 ад 28 чэрвеня 2016 года, паведамілі ў беларускім урадзе.
Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $80,6 да $95,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з $57,2 да $68 за 1 т, на таварныя бензіны - з $49,1 да $58,4 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $38,3 за 1 т (была $32,2).

Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел. Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама былі павышаны.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1046
 
Ключевые слова:
Экспорт Таможенная пошлина Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме