https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі не плануюць адмаўляцца ад маркіроўкі тавараў КІЗамі


Аб гэтым у ходзе круглага стала на тэму "Асаблівасці рэгулявання рынку безалкагольных напіткаў у Беларусі" паведаміў дырэктар Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Сяргей Кіслухін.
Беларусь у бліжэйшай перспектыве не плануе адмаўляцца ад сістэмы маркіроўкі некаторых спажывецкіх тавараў кантрольнымі ідэнтыфікацыйнымі знакамі (КІЗ). 

"Кантрольны знак з`яўляецца знакам легальнасці рэалізацыі тавару, гарантуе, што былі выплачаны ўсе падаткі і зборы, - адзначыў ён. - У бліжэйшы час Беларусь наўрад ці спыніць выкарыстанне сістэмы КІЗ".

Сістэма маркіроўкі асобных тавараў КІЗ была ўведзена ў Беларусі ў 2005 годзе і даказала сваю эфектыўнасць. Паводле даных МПЗ, калі кантрольныя знакі сталі наносіць на піва, яго афіцыйны імпарт з Расіі вырас у 8-9 разоў, а легальная рэалізацыя сокаў пасля ўвядзення маркіроўкі павялічылася ў 3,2 раза.

Паводле слоў Сяргея Кіслухіна, сёння сістэма кантролю развіваецца, улічваючы новыя тэхналогіі. У краіне ўжо ўведзены электронны пашпарт тавару. Ёсць сістэма ePASS, якая ўстанаўліваецца на мабільны тэлефон і дае магчымасць, адсканіраваўшы штрых-код на тавары, атрымаць аб ім усю інфармацыю. Рэалізуецца пілотны праект па ўвядзенні механізма маркіроўкі футравых вырабаў КІЗ з выкарыстаннем RFID-метак. Акрамя кантрольнай функцыі, гэты знак будзе выконваць і сертыфікацыйную: з яго дапамогай спажывец зможа даведацца, з якога матэрыялу зроблены тавар, дзе ён выраблены і г.д.

"Метады кантролю вытворцаў і пастаўшчыкоў будуць толькі ўдасканальвацца, - адзначыў дырэктар Дзяржзнака. - Пры гэтым, безумоўна, будуць улічвацца і інтарэсы айчынных прадпрыемстваў, каб умацоўваць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў".

У прыватнасці, у бліжэйшы час будзе разгледжана пытанне аб увядзенні дыферэнцыяцыі кошту КІЗ для безалкагольных напіткаў у залежнасці ад аб`ёму спажывецкай тары, каб аптымізаваць нагрузку на вытворцаў.

Звязда, 5 ліпеня 2016
 
Дата публикации:05.07.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1041
 
Ключевые слова:
Система качества Маркировка Сертификация Идентификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме