https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка патрабуе ад урада весці разлікі з Расіяй ў доларах і еўра


На нарадзе па эканамічных пытаннях 18 снежня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада Беларусі весці разлікі з Расіяй у доларах або еўра, а таксама парэкамендаваў насельніцтву "не бегаць па абменніках", каб не дапусціць абвалу нацыянальнай валюты.
"Апошнім часам я ўсё часцей чую: ах, расійскі рубель абваліўся! А там 40% нашага экспарту, і мы нясем страты. Але што рабіць, такі ў нас сёння партнёр і такая сітуацыя ў Расіі і ва Украіне — гэта таксама наш партнёр. Але бязвыхаднай сітуацыі няма. Калі дзесьці штосьці губляем, то трэба знаходзіць у іншым месцы", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

Ён, у прыватнасці, указаў на неабходнасць скарачэння сабекошту. "Пакуль жывем на шырокую нагу, жыруем і думаем. што так будзе і далей. Не, трэба напружвацца. Мяне ва ўрадзе штодзённа інфармуюць ад харчаванні — няма праблем са спажыўцамі ў Расіі па аплаце ў рублях. Абваліўся рубель да 70 за адзін долар — мы такую цану і закладваем. Мы працуем па перадаплаце, правільна, так і павінна быць. Іншага не дадзена", — заявіў Лукашэнка. 

Ён паставіў перад урадам задачу гандляваць не за расійскія рублі, а за долары ЗША. "Паколькі мы плацім за электраэнергію не ў рублях, а ў доларах, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта, дарэчы, недахоп у працы ўрада Расіі: трэба было даўно працаваць і патрабаваць з іх, каб яны нам таксама плацілі ў цвёрдай валюце, у доларах і еўра. Мяне інфармуе ўрад, што лёд крануўся, пакупнікі нашай прадукцыі ў Расіі плацяць у доларах. Калі ў рублях — то ў адпаведнасці з курсам на сёння". 

"Скардзіцца на сітуацыю няма сэнсу, мы дамовіліся — у любой сітуацыі павінны жыць і працаваць, іншага не дадзена", — сказаў Лукашэнка. 

Ён сцвярджае, што ў краіне няма праблем з працай прадпрыемстваў. "Яны могуць выпускаць неблагую прадукцыю па прымальных цэнах. Пытанне ў продажы гэтай прадукцыі за межы краіны, — лічыць Лукашэнка. — Прададзім больш — больш валюты будзе. Тады і ўсялякія размовы пра валютны крызіс у Расіі, абвал будуць проста пустымі. Усе залежыць ад нас. Экспарт — пытанне нумар першы".

Ён таксама заявіў, што Беларусь не будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць нацыянальны рубель. "Нікога не хачу здзівіць, пазіцыя застаецца ранейшай. мы не збіраемся бегчы за Расіяй, гэта катэгарычна забараняецца, таму што расійскі рынак — не зразумела, што там, хто што хоча і што там будзе", — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, "ваганні на расійскім валютным рынку не паддаюцца ніякаму асэнсаванню". Дэвальваваць валюту на гэтым фоне непрымальна, заявіў Лукашэнка. "У нас ёсць абавязацельствы перад насельніцтвам, і мы іх павінны прытрымлівацца, што, як мяне інфармуюць урад і Нацыянальны банк, і робіцца", — дадаў кіраўнік дзяржавы. 

Ён звярнуў увагу на тое, што стабільнасць на валютным рынку — гэта абавязак банкаўскай сістэмы на чале з Нацбанкам і ўрадам, усё астатняе — у руках насельніцтва. 

"Хочаце абвалу — бегайце па абменніках, гэта ўсё ў руках грамадзян нашай краіны. Ківаць на кіраўніцтва, на ўрад, на Нацыянальны банк сёння непрымальна", — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён запэўніў: для забеспячэння стабільнасці ўлады будуць выкарыстоўваць усе магчымыя рычагі, але — "не парушаючы ніякіх фінансава-эканамічных законаў".

БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2014
 
Дата публикации:18.12.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1301
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Белорусский рубль Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме