https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды рыхтуе інвестпраект па разліве бутыляванай пітной вады


Пра гэта паведаміў 18 сакавікана прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню водных рэсурсаў, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе інвестыцыйны праект па разліве бутыляванай пітной вады.

"Мы экспартуем ваду ў многія краіны, і гэта работа праводзіцца вельмі актыўна. Цяпер у кожнай вобласці распрацоўваецца праграма па актывізацыі гэтай дзейнасці. Мінпрыроды таксама рыхтуе інвестыцыйны праект па разліве бутыляванай пітной вады", - адзначыў намеснік міністра.

Ігар Качаноўскі падкрэсліў, што беларуская вада адпавядае патрабаванням еўрапейскіх стандартаў.

"Якасны састаў падземных вод, у тым ліку мінеральных, і іх запасы даюць магчымасць акрамя задавальнення ўласных патрэб экспартаваць іх. Аблвыканкамы складаюць комплексныя планы мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні гэтага рэсурсу, у якія ўваходзіць нарошчванне магутнасцей вытворчасці бутэляванай вады", - растлумачыў ён.

У Беларусі разведана каля 300 участкаў радовішчаў падземных вод для гаспадарча-пітнога водазабеспячэння насельніцтва з эксплуатацыйнымі запасамі прэсных падземных вод у колькасці больш як 7 млн куб.м у суткі. Пастаянна эксплуатуецца амаль 25 тыс. водазаборных свідравін.

18 сакавіка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:953
 
Ключевые слова:
Экология Питьевая вода Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме