https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стабільнасць у Беларусі можа быць разбурана толькі па эканамічных прычынах


Аб гэтым заявіў 19 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ.
"Калі мяне пачынаюць дапякаць замежныя журналісты: вось, там дыктатура, і Пуцін пасля Украіны да вас на танку прыедзе, - для мяне гэта проста смешна. Ніхто ніколі ні на якім танку да нас не прыедзе і ніхто нас не зверне з той дарогі, па якой мы ідзём", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Ніхто не можа перавярнуць краіну, за выключэннем толькі адной прычыны - эканамічнай. Нашу стабільнасць можа разбурыць толькі эканоміка, калі ў нас не будуць працаваць прадпрыемствы, калі мы не будзем прадаваць выраблены прадукт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што прадукцыю трэба выпускаць якасную і па нармальнай цане.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь купляе прыродны газ і нафту ў Расіі па значна больш нізкіх цэнах, чым суседнія краіны. "Чаго не хапае "Беларуськалію" або іншым прадпрыемствам? - адзначыў Прэзідэнт. - Што яшчэ трэба? Патрэбны бізун, як я часта кажу сваім чыноўнікам, і добры націск, каб працавалі". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што прэтэнзій ні яму, ні ўраду ў гэтай частцы прад`яўляць няма чаго.

19 чэрвеня 2014, Салігорск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1605
 
Ключевые слова:
Экспорт Промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме