https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя на знешнім рынку для Беларусі паляпшаецца за кошт таварнай інтэрвенцыі і нарошчвання экспарту паслуг


Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Ігар Назарук на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Вынікі работы за пяць месяцаў бягучага года сведчаць, што сітуацыя на знешнім рынку для Беларусі выпраўляецца, як за кошт нашай таварнай інтэрвенцыі, так і за кошт нарошчвання экспарту аказваемых паслуг. Дадатнае для Беларусі сальда толькі па паслугах склала за гэты перыяд амаль $0,5 млрд. Гэта ў асноўным транспартныя і лагістычныя паслугі, хоць можна аказваць іх і ў сферы будаўніцтва, аховы здароўя, турызму і гэтак далей", - адзначыў прадстаўнік міністэрства.

Дырэктар дэпартамента падкрэсліў, што апошнім часам добра складваецца сітуацыя з краінамі, якія "традыцыйна адносіліся з халадком да Беларусі". "Цяпер прыкметныя зрухі, у тым ліку і з боку ЗША, следам за гэтым актывізуецца ўзаемадзеянне па лініі міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, адпаведна крыху прачнуўся і бізнес. Усё гэта працуе на ўзмацненне нашай работы па нарошчванні экспарту", - сказаў Ігар Назарук.

Таксама прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ў далейшым плануецца ўдзяляць больш увагі тым краінам, якія не ахоплены прысутнасцю дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі. Гэта ў першую чаргу шэраг краін Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.

15 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1492
 
Ключевые слова:
Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме