https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Атлант" хутка выпусціць халадзільнік і пральную машыну, якімі можна кіраваць са смартфона


Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ "Атлант" Дзмітрый Сакалоўскі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Халадзільнік і пральную машыну з функцыяй дыстанцыйнага кіравання з дапамогай спецыяльнага дадатку на смартфоне або планшэце хутка запусцяць у серыйную вытворчасць на заводзе "Атлант". 

Гаворачы аб тэрмінах выхаду на рынак айчынных тавараў з магчымасцю кіравання праз wi-fi, кіраўнік прадпрыемства растлумачыў, што такі халадзільнік з`явіцца да канца 2023 года, а пральная машына - у 2024-м.

Паводле яго слоў, эксперыментальныя ўзоры ўжо былі выраблены і пратэсціраваны. Але ў серыйную вытворчасць такія мадэлі пакуль не запушчаны. Зрабіць гэта плануецца да канца гэтага года. З дапамогай спецыяльнага дадатку на смартфоне можна будзе дыстанцыйна кантраляваць работу халадзільніка, напрыклад, змяняць рэжымы работы, паніжаць або павышаць тэмпературу.

У пральных машынах з дапамогай таго ж дадатку можна будзе больш дакладна падабраць падыходзячы рэжым - праграма задасць неабходныя пытанні аб колькасці бялізны, яе складзе і колеры і прапануе лепшы варыянт. Плануецца, што з аднаго дадатку можна будзе кіраваць абодвума бытавымі прыборамі.

Як падкрэсліў Дзмітрый Сакалоўскі, "Атлант" пастаянна ўдасканальвае лінейку бытавога абсталявання, укараняе новыя тэхналогіі. Так, напрыклад, за апошнія гады былі выпушчаны мадэлі халадзільнікаў з сістэмай no frost. У 2023 годзе з`явіліся пральныя машыны з апрацоўкай бялізны парай. Цяпер завершаны работы па аснашчэнні халадзільнікаў і пральных машын пластыкавымі дэталямі, устойлівымі да ўздзеяння бактэрый (з антыбактэрыяльным пакрыццём), і хутка можна чакаць іх з`яўлення ў продажы.



Гендырэктар таксама паабяцаў, што ў гэтым годзе на рынку будуць прадстаўлены новыя мадэлі пральных машын і ўбудоўваемых халадзільнікаў. "Безумоўна, мы шукаем нішы, якія могуць быць запоўнены на вызваленых рынках. Гэта і работа па медыцынскім халадзільным абсталяванні, і гандлёвае абсталяванне, і пашырэнне гамы бытавых прыбораў", - сказаў ён.

2 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Атлант Технологии Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме