https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магутнасць трох беларускіх цэментных заводаў — больш за 5 млн тон у год


У Беларусі вырабляецца больш за 5 млн т цэменту ў год. Пра гэта распавёў намеснік генеральнага дырэктара холдынгу БЦК па знешнеэканамічнай дзейнасці Вячаслаў Галавацкі на міжнародным форуме «Беларускі цэмент — аснова поспеху».
Па словах Вячаслава Галавацкага, вытворчая магутнасць трох асноўных цэментных заводаў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» складае 5,2 млн т прадукцыі ў год. Магутнасць беларускага цэментнага завода складае 2,1 млн т, ААТ «Крычаўцэменташыфер» — 1,5 млн т і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — 1,6 млн т. «Наша асноўная задача — задавальняць патрэбнасці ўнутранага рынку, якая складае каля 2,8 млн т цэменту ў год. Астатняе мы пастаўляем у Расійскую Федэрацыю», — адзначыў ён.

Вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў БЦК па сухіх будаўнічых сумесях у год складаюць 80 тыс.т, па сценавых блоках з ячэістага бетону — 1,03 млн куб. м, а па сілікатнай цагліне — 112,7 млн умоўных адзінак.

Звязда, 24 жніўня 2023
 
Дата публикации:24.08.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:261
 
Ключевые слова:
Цемент Строительные материалы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме