"Для гэтага патрабуецца больш высакакласных спецыялістаў па шэрагу прыярытэтных, запатрабаваных у рэальным сектары спецыяльнасцей, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Сярод іх біятэхналогія, мікрабіялогія, электроннае прыборабудаванне, энергетыка, хімія і тэхналогія атрымання мінеральных угнаенняў, распрацоўка і абагачэнне карысных выкапняў, вытворчасць і перапрацоўка сельгаспрадукцыі".
Таму на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара было нямала прадстаўнікоў прыродазнаўчых, тэхнічных і фізіка-матэматычных навук. Звяртаючыся да іх, Прэзідэнт адзначыў: "Важна тое, што вашы распрацоўкі запатрабаваны, яны знаходзяць практычнае прымяненне і ўжо выкарыстоўваюцца пры стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў, апаратуры для перадачы, прыёму і апрацоўкі інфармацыі, у звышправадніковай нанаэлектроніцы, новых аптычных элементах".
Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на поспехі беларускіх вучоных-аграрыяў, якія дасягнулі добрых вынікаў у распрацоўцы сучасных сродкаў барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін.
Гуманітарную сферу на мерапрыемстве прадстаўлялі юрысты, сацыёлагі, эканамісты, мастацтвазнаўцы. "У сферы вашых навуковых інтарэсаў - вывучэнне заканамернасцей функцыянавання сучаснага грамадства і эканамічнай сістэмы, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, прымнажэнне духоўнага багацця народа. Сёння на гуманітарыяў ускладзена асаблівая місія, і яны павінны яе выканаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
24 сакавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА