Агенцтва Reuters раней паведамляла, што прапампоўка нафты па трубаправодзе «Дружба» прыпыненая з 19 снежня з-за тэхнічных праблем. У канцэрне «Белнафтахім» напярэдадні, 20 снежня, праінфармавалі, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы змаглі працягнуць стабільную працу за кошт створаных запасаў вуглевадароднай сыравіны, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт.
Сёння, паводле інфармацыі ААТ «Гомельтранснафта Дружба», паступленне нафты з Расіі было адноўлена.
Звязда, 21 снежня 2024