https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У.Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода Ямал-Еўропа-2 праз Беларусь


Такое даручэнне ён даў 3 красавіка на сустрэчы з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода Ямал-Еўропа-2 праз Беларусь для паставак газу ў Польшчу, Славакію і Венгрыю.

"Мы ў сувязі з "Паўночным патокам" і "Паўднёвым патокам" фактычна адмовіліся ад праекта Ямал-Еўропа-2, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Па "Паўднёваму патоку" мы ўжо фактычна пачалі работы, і я прасіў бы вярнуцца да праекта Ямал-Еўропа-2".

На думку прэзідэнта Расіі, гэта павысіць надзейнасць газазабеспячэння еўрапейскіх краін.

У сваю чаргу Аляксей Мілер паведаміў, што "Газпрам" прапрацоўвае ўжо магчымасць будаўніцтва газаправода праз тэрыторыю Беларусі для паставак у Еўропу. Папярэднія перагаворы паказваюць эфектыўнасць гэтага праекта, які можа быць ажыццёўлены ў 2018-2019 гадах.

Паводле слоў кіраўніка "Газпрама", нягледзячы на завяршэнне ў 2017 годзе будаўніцтва чатырох нітак "Паўночнага патоку" і "Паўднёвага патоку", застануцца пытанні надзейнасці і стабільнасці паставак для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. "Мы прапрацоўваем варыянты будаўніцтва газаправода з тэрыторыі Беларусі з разуменнем таго, што сёння транзіт праз тэрыторыю Беларусі па трубаправодзе Ямал-Еўропа-1 з`яўляецца самым эканамічна эфектыўным", - сказаў Аляксей Мілер.

"Аналіз рынку паказаў, што мы маглі б арыентавацца на 15 млрд. куб.м газу, - заявіў Аляксей Мілер. - Былі праведзены перагаворы з Польшчай, Венгрыяй, Славакіяй на карпаратыўным узроўні. Мы гатовы былі б пачаць распрацоўку папярэдняга тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, перадінвестыцыйнай стадыі". Гаворачы аб тэрмінах рэалізацыі праекта, Аляксей Мілер выказаў меркаванне, што гэта могуць быць 2018-2019 гады. "Калі будзе дадзена даручэнне, мы вызначымся больш дакладна па тэрмінах, маршруце і капітальных укладаннях, - сказаў Аляксей Мілер. - Цяпер абсалютна дакладна зразумела, што эфектыўнасць такога праекта будзе вельмі-вельмі высокая, на карпаратыўным узроўні партнёры выказалі вельмі вялікую цікавасць да супрацоўніцтва".

Кіраўнік "Газпрома" дадаў, што рэалізацыя праекта Ямал-Еўропа-2 здыме ўсе трывогі польскага боку, і павысіцца надзейнасць забеспячэння газам Венгрыі і Славакіі. "Гэта будзе стапрацэнтная надзейнасць", - запэўніў Аляксей Мілер Уладзіміра Пуціна.

3 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2013
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:1636
 
Ключевые слова:
Транзит Газопровод Ямал-Европа 2 Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме