https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААТ "Беларуськалій" набыло 30 адсоткаў клайпедскага тэрмінала BKT за $30 млн


Аб гэтым паведаміў 18 красавіка журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
"Беларуськалій фактычна купіў 30% тэрмінала сухіх насыпных грузаў. Гэта вельмі вялікі тэрмінал. Я лічу, што гэтыя інвестыцыі ў $30 млн. - добрыя інвестыцыі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Такім чынам, пакет акцый тэрмінала ў памеры 30% належыць ААТ "Беларуськалій", растлумачыў ён. Беларусь інвесціруе ў эканоміку Літвы.

ЗАТ "Біру Кравіню Тэрміналас" (BKT) створана ў 1997 годзе як спецыялізаваны тэрмінал пагрузкі навалачных грузаў, у першую чаргу мінеральных угнаенняў.

У мінулым годзе беларускія інвестыцыі ў Літву перасягнулі 70 млн. еўра. "У гэтым годзе мы ўжо інвесціравалі ў Клайпедскі порт $30 млн. Гэта першыя беларускія інвестыцыі ў порт. Цяпер ідзе прапрацоўка, каб яшчэ купіць пакет акцый кампаніі "Бега" для "Гродна Азота" па азотных угнаеннях. Такім чынам, гэта даволі добры інвестыцыйны партфель", - адзначыў прэм`ер-міністр. "Гродна Азот" вядзе перагаворы з клайпедскай стывідорнай кампаніяй "Бега" аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па перавалцы грузаў.

Як транзітная краіна Беларусь рэалізуе даволі амбіцыйную праграму па гандлёва-лагістычных цэнтрах, звярнуў увагу ён. Кіраванне таварнымі патокамі дасць магчымасць сканцэнтраваць грузы, у тым ліку ў Клайпедзе. "У першую чаргу, гэта магчыма дзякуючы геаграфічным умовам і зладжанай рабоце нашых чыгуначнікаў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Цяпер кожная трэцяя тона ў Клайпедзе - беларускія грузы. Пры гэтым ёсць значны патэнцыял для павелічэння гэтай лічбы, упэўнены беларускі прэм`ер. На яго думку, аб`ём перавалкі беларускіх грузаў у Клайпедскім марскім порце можа вырасці ўдвая.

18 красавіка 2013, Клайпеда
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:1776
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Инвестиции Беларуськалий Клайпеда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме