https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абмежаванні па экспарце беларускіх нафтапрадуктаў, якія ўводзіліся ў сувязі з паступленнем няякаснай нафты з РФ, зняты


Аб гэтым паведаміў 22 мая журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў.
"Забарона на экспарт поўнасцю знята, ёсць толькі адно абавязацельства - гэта забеспячэнне ўнутранага рынку ў поўным аб`ёме", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Цяпер унутраны рынак поўнасцю забяспечаны якасным палівам.

"Рэгуліроўку экспарту ў ручным рэжыме "Белнафтахім" сёння не праводзіць, экспарт нафтапрадуктаў ідзе ў аўтаматычным рэжыме, няма ніякіх абмежаванняў", - дадаў кіраўнік канцэрна.

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перавышала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні згодна са стандартам. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты.

Нафта, якая адпавядае стандарту, паступіла на граніцу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая. Цяпер "Нафтан" па-ранейшаму працуе на няпоўнай загрузцы.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:382
 
Ключевые слова:
Нефтепровод "Дружба" Хлорорганика Urals
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме