https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ развівае лагістыку экспарту беларускіх тавараў у Кітай


Беларуская чыгунка актыўна працуе над стварэннем умоў не толькі для пашырэння патоку тавараў з Кітая ў Еўропу, але і прасоўвання беларускай экспартнай прадукцыі на рынак КНР, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі ажыццяўляе дастаўку экспартнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў з прадастаўленнем поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў у Кітаі.

За чэрвень - ліпень бягучага года БТЛЦ арганізаваў вываз у Кітай экспартнай прадукцыі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Бабуліна крынка", ААТ "Мінскі малочны завод", ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат", ААТ "Беллакт", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 2", ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", ТАА "Вялес-Міт".

Беларуская чыгунка прадаўжае актыўную работу па нарошчванні аб`ёмаў паставак беларускіх тавараў у Кітай. Сёння прапануецца не проста перавозка або лагістычная паслуга, а гатовае транспартнае рашэнне па дастаўцы прадукцыі ў любую кропку Еўропы або Кітая.

Паводле слоў генеральнага дырэктара ТАА "Кітайская гандлёва-інвестыцыйная кампанія мясной прамысловасці "Вялікі Шаўковы шлях" Чжан І, у будучым па праграме "Адзін пояс і адзін шлях" у Кітай плануецца пастаўляць у месяц 60 кантэйнераў рознай прадукцыі на суму $5 млн.

БЧ таксама гатова арганізаваць дастаўку грузаў з Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў краіны Еўрапейскага саюза.

Для павышэння якасці прадастаўляемых паслуг Беларуская чыгунка праводзіць планамерную работу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній, мадэрнізацыі тэрмінальнай інфраструктуры, абнаўленні рухомага саставу, спрашчэнні правядзення мытных працэдур і ўдасканаленні інфармацыйнага забеспячэння.

2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2018
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:561
 
Ключевые слова:
Логистика Китай Товары из Беларуси Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме