https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь нарошчвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Кітаем для ўмацавання бяспекі дзвюх краін


Пра гэта 17 сакавіка ў ходзе наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч.
У гутарцы з журналістамі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адзначыў, што сёння на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск.

«Калектыўны Захад фактычна развязаў эканамічную вайну супраць Беларусі з мэтай разбурыць краіну, адкінуць яе на дзесяцігоддзі таму, падарваць дабрабыт насельніцтва. У гэтых умовах як ніколі важна ўмацоўваць узаемадзеянне з глабальнымі эканамічнымі гульцамі, гандлёвы патэнцыял якіх уяўляе сур’ёзную цікавасць для Беларусі. Да такіх краін, безумоўна, адносіцца Расійская Федэрацыя і Кітайская Народная Рэспубліка, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. — У цяперашні час беларуска-кітайскія адносіны дасягнулі ўзроўню стратэгічнага супрацоўніцтва і планамерна выходзяць на новы этап — „жалезнага братэрства і партнёрства“. Паспяхова ажыццяўляецца ўзаемадзеянне ў сферы абароны і бяспекі».

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, дынамічнае развіццё кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» — найбольш яркі прыклад нашага канструктыўнага супрацоўніцтва. У якасці рэзідэнтаў парку зарэгістравана 86 кампаній з 15 краін. Агульны аб’ём інвестыцый складае больш за $ 1,2 млрд.

У парку функцыянуе пункт мытнага афармлення, што дазваляе мінімізаваць выдаткі на мытныя аперацыі і аператыўна далучаць тавары ў вытворчыя працэсы. Рэалізуецца шэраг праектаў па паскарэнні працэдур мытнага дэкларавання тавараў і іх транзітнага перамяшчэння.

Мытныя органы ўжо на працягу больш дзесяці гадоў актыўна ўзаемадзейнічаюць з КНР. Добра зарэкамендавалі сябе кітайскія інспекцыйна-надглядныя комплексы для сканавання аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, якія выкарыстоўваюцца беларускай мытняй. Эфектыўна прымяняюцца рэнтгенаўскія сістэмы надгляду багажу і тавараў, дэтэктары выяўлення выбуховых і наркатычных рэчываў.

Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што беларускі бок цэніць падтрымку Кітая і гатовы да далейшага нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва для ўмацавання бяспекі дзвюх краін і павышэння дабрабыту нашых народаў.

Звязда, 17 сакавіка 2022
 
Дата публикации:17.03.2022
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:380
 
Ключевые слова:
Китай Военное сотрудничество Технологии Великий Камень Таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме