https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інвестыцыі з Кітая выраслі ў сотні разоў


Прамыя замежныя інвестыцыі з гэтай краіны за апошнія дзесяць гадоў выраслі ў 200 разоў.
Кітай заняў трэцяе месца ў ліку нашых гандлёва-эканамічных партнёраў, адзначыла ўчора намеснік міністра эканомікі Беларусі Алена Пярмінава пасля цырымоніі завяршэння будаўніцтва першага жылога дома ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Партфель тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая на сёння складае ўжо паўмільярда долараў і, па словах намесніка міністра, будзе расці. У прыватнасці, толькі з 2015 года ў рамках 12 праектаў Кітай выдзеліў нашай краіне амаль на 185 мільёнаў долараў тэхніка-эканамічнай дапамогі.

«Ключавымі праектамі з`яўляюцца развіццё індустрыяльнага парку «Вялікі камень», будаўніцтва сацыяльнага жылля, студэнцкага інтэрната ў Мінску, а таксама тэрапеўтычнага корпуса Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы».

Кітайскія інвестыцыі накіраваны на будаўніцтва першай чаргі сістэмы электрыфікацыі індустрыяльнага парка і на рэканструкцыю рэчышча ракі Уша. Індустрыяльны парк першым у нашай краіне атрымаў міжнародны сертыфікат экалагічнага менеджменту і аўдыту, мае статус экагорада, у ім гарманічна спалучаюцца вытворчая, адміністрацыйная і жылая інфраструктуры. Для прыцягнення замежных інвестараў на тэрыторыі «Вялікага каменя» створаны лепшыя ўмовы для развіцця інавацыйных і экспартаарыентаваных вытворчасцяў.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 29 жніўня 2019
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:584
 
Ключевые слова:
Китай "Великий камень" Инвестиции Инновации Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме