https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Вялікі камень" да 2021 года вырабіць прадукцыі на $1 млрд


Аб гэтым прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў расказаў у інтэрв`ю кітайскаму інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа".
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" да 2021 года вырабіць прадукцыі на агульную суму не менш як $1 млрд.

"Што датычыцца ацэнкі нашых чаканняў ад парку, то да 2021 года плануем комплекснае асваенне тэрыторыі першага этапу плошчай 850 га. Да 2021 года чакаем дасягнуць наступнага эфекту: каля $1 млрд назапашаных інвестыцый з моманту стварэння парка, 100 рэзідэнтаў, кошт вырабленай прадукцыі не менш як $1 млрд, каля 7 тыс. дадатковых рабочых месцаў", - расказаў Андрэй Кабякоў.

З пункту гледжання выгадных геаграфічных пераваг і развіцця лагістыкі з акцэнтам на індустрыяльную лагістыку парк дазволіць аптымізаваць транзітныя грузавыя патокі, якія праходзяць праз тэрыторыю Беларусі з Кітая ў краіны ЕС, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню тавараабароту з Кітаем. Такім чынам, парк пацвярджае свой статус міжнароднага праекта, выбудоўваючы кітайска-еўрапейскі трансгранічны калідор у рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" з цэнтрам у "Вялікім камені".

"У развіцці парка мы робім акцэнт не на гандаль і лагістыку, хоць гэта важны састаўны элемент развіцця парка, а на інавацыі і стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей. У аснову ставім такія складнікі, як перадавыя тэхналогіі, высокая дабаўленая вартасць прадукцыі, яе запатрабаванасць і канкурэнтаздольнасць", - растлумачыў прэм`ер-міністр.

Цяпер у "Вялікім камені" налічваецца 34 рэзідэнты. У парку прадстаўлены беларускі, кітайскі, расійскі, амерыканскі, еўрапейскі і ізраільскі капітал. Агульны аб`ём запланаваных інвестыцый дзеючых рэзідэнтаў ацэньваецца на $0,5 млрд.

25 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.05.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:600
 
Ключевые слова:
Инвестиции Технологии Индустрия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме