https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ініцыятыва стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху - гэта вялікая ідэя ў імя аб`яднання і стварэння


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка ў інтэрв`ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітайскай Народнай Рэспублікі (ССTV).
Адно з пытанняў датычылася Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які прызначаны стаць важным звяном на гэтым новым шляху.

На думку кіраўнікоў дзвюх краін, парк можа стаць жамчужынай эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы чакаем (і пачалі ўжо ажыццяўляць гэту ідэю) самых сур`ёзных інвестыцый у гэты праект на тэрыторыі Беларусі. Наша з Сі Цзіньпінам строгае патрабаванне - тут павінны быць створаны прадпрыемствы, якія выпускаюць прадукцыю новага пакалення".

"Рэспубліка Беларусь - гэта цэнтр Еўропы, а ЕС - гэта высокатэхналагічны саюз, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Ствараць тут прадукцыю мінулага стагоддзя і спрабаваць потым яе прадаць на гэтых рынках - бесперспектыўна. Таму трэба ствараць вельмі высокага ўзроўню прадукцыю, каб потым яе рэалізоўваць".

На думку Прэзідэнта, Беларусь як ніякая іншая краіна гатова і падыходзіць для гэтага. Асабліва з улікам развітой інфраструктуры - чыгункі, аўтамабільных дарог, паветранага транспарту, паколькі тут скрыжаванне гэтых шляхоў. Акрамя таго, новыя магчымасці адкрываюцца са стварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, актыўным членам якога з`яўляецца Беларусь.

1 сакавіка 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:957
 
Ключевые слова:
Великий камень Индустриализация Инвестиции Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме