https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прапануе Германіі стварыць высокатэхналагічны кластар у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень"


Аб гэтым заявіў 13 чэрвеня прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам.
"Прапануем разгледзець магчымасць стварэння ў Беларусі высокатэхналагічнага кластара германскіх прадпрыемстваў.

Пляцоўкі могуць быць рознымі, у тым ліку ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Ён выказаў надзею, што папярэдні вопыт работы Петэра Дэтмара ў Беларусі (у 2009-2013 гадах быў саветнікам-пасланнікам, намеснікам кіраўніка пасольства ФРГ у Беларусі.) паслужыць таму, каб палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін выйшлі на новы якасны ўзровень.

"Бягучая сітуацыя, у тым ліку палітычная, спрыяе, каб мы паглядзелі на тыя пытанні, якія тармозяць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны, з новага пункту гледжання, з улікам новых магчымасцей.

Мы разлічваем, што зможам прыкметна прыбавіць", - сказаў прэм`ер-міністр. Апошнім часам узаемны тавараабарот Беларусі і Германіі крыху скараціўся.

Андрэй Кабякоў лічыць, што ў сувязі з гэтым неабходны пэўныя намаганні, тым больш што супрацоўніцтва дзвюх краін традыцыйна ўзаемавыгаднае.

"Германія для Беларусі з першых дзён незалежнасці з`яўляецца адным з ключавых замежных партнёраў, мы ўдзячныя Германіі за падтрымку рашэнняў Савета ЕС аб адмене санкцый адносна Беларусі. Ствараецца ўнікальная магчымасць вывесці нашы адносіны на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Беларусь зацікаўлена ў выкарыстанні інструментаў фінансавай падтрымкі і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза і ФРГ, а таксама патэнцыялу "Усходняга партнёрства" для стабілізацыі і развіцця беларускай эканомікі. "Асаблівае значэнне мы надаём рабоце па павышэнні крэдытнага рэйтынгу нашай краіны па класіфікацыі АЭСР", - канстатаваў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, Беларусі і Германіі неабходны новыя формы эканамічнага ўзаемадзеяння, адной з якіх магла б быць глыбокая прамысловая кааперацыя. У прыклад ён прывёў Беларускі металургічны завод, які выпускае металакорд, што шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці шын "Кантыненталь".

"Паводле нашых звестак, кожная трэцяя шына "Кантыненталь" ідзе з беларускім металакордам. Такіх пазітыўных прыкладаў павінна быць як мага больш. Гэта дасць магчымасць пашырыць як па гарызанталі, так і па вертыкалі нашы эканамічныя адносіны, што будуць фундаментам, на якім будуць выбудоўвацца нашы гандлёва-эканамічныя і палітычныя адносіны", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што незалежная, упэўненая, эканамічна стабільная Беларусь адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Еўрасаюза. У сваю чаргу Петэр Дэтмар падзякаваў Андрэю Кабякову за сардэчны прыём і выказаў упэўненасць у пашырэнні палітычных і гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

13 чэрвеня 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.06.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1005
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Промышленная кооперация Товарооборот Евросоюз "Восточное партнёрство"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме