https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва парка "Вялікі камень" з`яўляецца прарывам у эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая


Аб гэтым заявіў 18 жніўня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў у час пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
"Адным з элементаў стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая з`яўляецца рэалізацыя Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". Парк - гэта самы важны на сённяшні дзень і на бліжэйшую перспектыву ўзорны сумесны праект", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў. Ён адзначыў, што парк будуецца ў рэкордна кароткія тэрміны і з`яўляецца прарывам у эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.

"Наша задача - не зніжаць, а нарошчваць тэмп будаўніцтва", - адзначыў ён. Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, выбудоўваецца магутны мост у напрамку Азія - парк "Вялікі камень" - Еўропа, па якім будуць рухацца інвестыцыйныя, фінансавыя, гандлёвыя патокі, якія дапаўняюцца трансферам тэхналогій на аснове развіцця культурных, турыстычных і дзелавых сувязей.

"Ужо цяпер актыўнасць еўрапейскага капіталу значна ўзрасла. Стаць рэзідэнтамі індустрыяльнага парка выказалі жаданне кампаніі з аўстрыйскім, румынскім, балгарскім і нямецкім капіталам. Парк - гэта міжнародны праект. Ён ужо сапраўды набыў статус інтэрнацыянальнага і ўпэўнена рухаецца па шляху рэалізацыі пажадання Сі Цзіньпіна стаць жамчужынай Вялікага шаўковага шляху, вузлавой пляцоўкай таварных грашовых патокаў паміж усходняй і заходняй часткай Еўразіі", - сказаў ён.

Мікалай Снапкоў таксама звярнуў увагу, што паралельна з развіццём вытворчага сектара парка не менш важным становіцца разгляд і прыняцце рашэнняў па сучасных актуальных ініцыятывах, якія датычацца развіцця парка.

"Размова ідзе аб цэнтры камерцыялізацыі інавацый і адпаведным венчурным фондзе, аб цэнтры лагістыкі дробных тавараў, аб кітайска-беларускім інвестыцыйным фондзе, аб Акадэміі шаўковага шляху, інкубатары развіцця малых прадпрыемстваў", - растлумачыў ён.

18 жніўня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:925
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Товарооборот Инвестиции "Большой камень"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме