https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генпадрадчыкам па будаўніцтве электрасетак у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі Камень" стала кітайская кампанія СМЕС (China Machinery Engineering Corporation)


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Гэтая кампанія абраная па выніках праведзенай РУП "Мінскэнерга" з удзелам прадстаўніка Кітайскай інжынірынгавай кампаніі "Энергабуд-Джунань", што кіруе праектам, працэдуры перамоў. 

Кантракт падпісаны 1 ліпеня.

Як зазначыла прэс-служба, перспектыўная электрычная нагрузка індустрыяльнага парку складзе каля 215 МВт, у тым ліку I чарга 45 МВт, II чарга — 170 МВт. Вытворчыя аб`екты I чаргі забудовы размешчаныя ў паўночнай частцы тэрыторыі індустрыяльнага парку. 

Па тэрыторыі парку будзе выкананае будаўніцтва ўчастка дзвюх высакавольтных ліній (ВЛ) 110 кВ працягласцю 6 км кожная для падключэння новай падстанцыі (ПС) 110 кВ "Тэхнапарк". 

Ужо завершаныя будаўніча-мантажныя работы па будаўніцтве ВЛ-110 кВ на ўчастку ад ПС "Мінск Усходняя" да пункта адпайкі ў бок Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку (аб`екты знешняга электразабеспячэння). 

Распрацаваны і зацверджаны ва ўстаноўленым парадку праект будаўніцтва падстанцыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2015
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1022
 
Ключевые слова:
Строительство Беларусь-Китай Индустриальный парк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме