https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітайска-беларускі індустрыяльны парк прэзентуюць на 3-й выстаўцы ЭКСПА "Кітай-Еўразія", якая праходзіць з 1 па 5 верасня ў кітайскім Урумчы


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.
Пашыраная прэзентацыя праекта пройдзе ў час гэтай выстаўкі 4 верасня. Акрамя таго, экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на ЭКСПА "Кітай-Еўразія" БелГПП, пасольствам Беларусі ў Кітаі, СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку", РУП "МТЗ", кампаніяй "Белнафтахім Шанхай Трэйдынг", а таксама кітайскімі партнёрамі - САМСЕ, Yili Yongcheng Agriculture Equipment Мake Group.

Удзел у выстаўцы прыме міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. Ён узначальвае беларускую дэлегацыю, у склад якой уключаны прадстаўнікі Мінэканомікі, Міністэрства інфармацыі, пасольства Беларусі ў Кітаі, БелГПП, СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку".

Мікалай Снапкоў наведае важнейшыя мерапрыемствы выстаўкі, сярод якіх форум па кітайска-еўразійскаму эканамічнаму развіццю і супрацоўніцтву, форум прадпрымальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама выступіць з дакладам на прэзентацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2013
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1524
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Индустриальный парк Урумчи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме