https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадоўжана магчымасць бяспошліннага ўвозу электрамабіляў у Беларусь, Арменію, Казахстан і Кыргызстан


Аб гэтым паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне прадоўжыць тарыфную льготу ў выглядзе вызвалення ад выплаты таможных пошліны ў адносінах да электрамабіляў, што ўвозяцца ў чатыры краіны ЕАЭС па 31 снежня 2025 года. 

«Вызваленне ад выплаты таможных пошлін прадастаўляецца толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Арменія, Рэспубліцы Казахстан і Кыргызскай Рэспубліцы. Пры гэтым не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і (або) пастаяннае месца жыхарства ў Расійскай Федэрацыі», — растлумачылі ў ЕЭК.

«Як чакаецца, прадаўжэнне тэрмінаў прымянення тарыфнай ільготы ў комплексе з іншымі мерамі, накіраванымі на стымуляванне попыту на электрамабілі, іх вытворчасці і развіццё сеткі зарадных станцый, будзе садзейнічаць больш шырокаму распаўсюджванню такіх транспартных сродкаў», — пракаментаваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Цяпер стаўка ўвазной таможных пошліны адзінага таможнага тарыфу ЕАЭС адносна электрамабіляў складае 15 працэнтаў ад таможнага кошту. У адпаведнасці з ранейшымі рашэннямі прадастаўлена тарыфная льгота ў выглядзе вызвалення ад выплаты мыта ў адносінах да электрамабіляў, што ўвозяцца ў краіны ЕАЭС у абмежаванай колькасці, тэрмінам па 31 снежня 2023 года.

Звязда, 24 лістапада 2023
 
Дата публикации:24.11.2023
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Льготы Тарифы Электромобиль Таможенная пошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме