https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эканамічны рост у ЕАЭС другі год запар паказвае тэмпы вышэйшыя за сярэднесусветныя


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Еўразійскі міжурадавы савет, пасяджэнне якога адбылося 30-31 студзеня ў Алматы пад старшынствам прэм`ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі, разгледзеў даклад аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза і прапановах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця. 

Прадстаўляючы даклад, член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Эльдар Алішэраў канстатаваў, што новая канфігурацыя гандлю, транспартна-лагістычных маршрутаў, працоўнай міграцыі і фінансавых патокаў у рэгіёне нараўне з актыўнай эканамічнай палітыкай паслужылі стымулам для эканамічнага росту ў ЕАЭС. Паводле яго слоў, гандлёвыя, фінансавыя і вытворчыя сувязі ў саюзе прадэманстравалі ўстойлівасць, а эканомікі - магчымасці адаптацыі да новых зменлівых умоў. Эканамічны рост у ЕАЭС другі год запар паказвае тэмпы вышэйшыя за сярэднесусветныя.

Паводле папярэдняй ацэнкі ЕЭК, сукупны ВУП ЕАЭС у 2024 годзе вырас на 4 працэнты, што вышэй за сярэднесусветныя тэмпы росту (3,2 працэнта) і першапачатковыя прагнозы. Вартасны аб`ём узаемнага гандлю таварамі прадоўжыў расці ў 2024 годзе больш высокімі тэмпамі ў параўнанні са знешнім і ў адпаведнасці з прагнозам дасягне да 2026 года амаль $100 млрд.

Эльдар Алішэраў падкрэсліў, што ў эканоміках склаліся спрыяльныя ўмовы, якія садзейнічаюць росту і канвергенцыі ўзроўняў даходаў. Гэтаму садзейнічалі дасягнутыя за апошнія два гады высокія тэмпы эканамічнага росту, накапленне капіталу, а таксама павышэнне ўзроўню занятасці. Узровень беспрацоўя зменшыўся да гістарычна нізкага ўзроўню - 3 працэнты, рост інвестыцый застаецца на высокім узроўні - больш за 8,2 працэнта.

"Забеспячэнню ўстойлівага эканамічнага развіцця можа садзейнічаць павелічэнне інвестыцый у сеткавыя галіны, такія як тэлекамунікацыі, транспарт і электраэнергетыка. Яны павінны быць накіраваны ў першую чаргу на пераадоленне вузкіх месцаў у інфраструктуры, звязанай з пераарыентацыяй гандлёвых патокаў, паляпшэнне транспартнай, лагістычнай звязанасці эканомік дзяржаў-членаў, падтрымку працоўнай мабільнасці", - рэзюмаваў Эльдар Алішэраў.

31 студзеня 2025, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.01.2025
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:23
 
Ключевые слова:
Макроэкономика ЕЭК Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме