https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕЭК апублікавала праект пагаднення аб пенсійным забеспячэнні працоўных ЕАЭС


Згодна з распараджэннем Калегіі ЕЭК, дакумент будзе вынесены на бліжэйшае пасяджэнне Савета ЕЭК, паведамілі ў прэс-службе камісіі.
Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) апублікавала на прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза праект пагаднення аб забеспячэнні працоўных дзяржаў - членаў ЕАЭС. 

Праектам прадугледжваецца, што пенсійнае забеспячэнне працоўных будзе ажыццяўляцца на аднолькавых з грамадзянамі дзяржавы працаўладкавання ўмовах, незалежна ад таго, у якой краіне саюза яны працавалі. Мяркуецца, што кожная дзяржава будзе плаціць за перыяды стажу работы на сваёй тэрыторыі. Кожная дзяржава будзе вызначаць права на пенсію і вылічаць яе памер у адпаведнасці са сваім нацыянальным заканадаўствам. Пры гэтым для вызначэння права на пенсію прадугледжана падсумаванне страхавога стажу за ўвесь перыяд працоўнай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС.

Дакументам вызначаны віды пенсій, на якія будзе распаўсюджвацца гэта пагадненне. Напрыклад, у Беларусі - гэта працоўная пенсія: па ўзросце; за выслугу гадоў (акрамя пенсій ваеннаслужачых, прыраўнаваных да іх асоб, членаў іх сем`яў і дзяржаўных служачых); па інваліднасці; па прычыне страты карміцеля. У Расіі - страхавая пенсія (па старасці, інваліднасці, з нагоды страты карміцеля); фіксаваная выплата да страхавой пенсіі, павышэнне і (або) павелічэнне фіксаванай выплаты да страхавой пенсіі і даплата да страхавой пенсіі; накапляльная пенсія; выплаты за кошт сродкаў пенсійных накапленняў.

Гэта пагадненне дасць магчымасць вырашыць пытанне экспарту пенсій і ўліку стажу работы ў іншай дзяржаве ЕАЭС.

11 сакавіка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:547
 
Ключевые слова:
Пенсионное обеспечение Экспорт пенсий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме