https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За кошт рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ЕАЭС закладваецца база для далейшага развіцця інтэграцыі


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 13 красавіка ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
"Я хачу падзякаваць вам усім за ўсебаковую актыўную падтрымку беларускага старшынства ў ЕАЭС у 2015 годзе, - сказаў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да прэм`ер-міністраў краін саюза. - За кошт рэалізацыі нашых ініцыятыў у саюзе закладваецца база для далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі".

Прэм`ер-міністр Беларусі адзначыў, што цяпер у ЕАЭС ідзе актыўная работа на знешнім контуры, прычым як на ўсходнім, так і на заходнім вектарах.

"Мінуў усяго год функцыянавання, а саюз ужо набывае рысы не проста інтэграцыйнага аб`яднання, - сказаў Андрэй Кабякоў. - І гэта правільны напрамак. Свет ужо нават не дзеліцца, ён раздзяліўся на блокі. Нас акружаюць краіны і аб`яднанні з моцнай эканомікай. Задача ЕАЭС - заняць дастойнае месца сярод іх".

Але, каб уключыцца ў такую работу, ЕАЭС патрэбны моцны фундамент унутры самога саюза, лічыць Андрэй Кабякоў. Менавіта таму Еўразійская эканамічная камісія ў сваёй рабоце павінна зыходзіць з пазіцыі пераемнасці ў вырашэнні задач.

13 красавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.04.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:780
 
Ключевые слова:
Интеграция ЕАЭС Содружество независимых государств Товароооборот ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме