https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калегія ЕЭК унесла змяненні ў адзіныя ветэрынарныя патрабаванні ЕАЭС


Аб гэмым паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнесла змяненні ў адзіныя ветэрынарныя (ветэрынарна-санітарныя) патрабаванні, што прад`яўляюцца да тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду) у Еўразійскім эканамічным саюзе.

У прыватнасці, у адзіных ветэрынарных патрабаваннях удакладнены тэхнічныя параметры па ўмовах апрацоўкі сыравіны пры вытворчасці кармоў і кармавых дабавак.

Гэтыя ўдакладненні дадуць магчымасць выключыць неабходнасць апрацоўкі сыравіны да пачатку вытворчых працэсаў. Такім чынам, устараняецца залішняе патрабаванне для ўдзельнікаў рынку.

Зацверджана таксама новая глава адзіных ветэрынарных патрабаванняў, якая вызначае ўмовы ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і перамяшчэнне паміж дзяржавамі-членамі эмбрыёнаў свіней.

Спрошчана працэдура перавозкі паміж краінамі ЕАЭС жывых жывёл, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні грамадзян: з гэтай мэтай скасавана неабходнасць іх унясення ў адпаведны рэестр прадпрыемстваў саюза.

Акрамя таго, Калегія ЕЭК унесла змяненні ў рашэнне Камісіі Мытнага саюза "Аб формах адзіных ветэрынарных сертыфікатаў на ўвозімыя на тэрыторыю ЕАЭС падкантрольныя тавары з трэціх краін".

Папраўкі ўдакладняльнага характару звязаны з увядзеннем адзіных ветэрынарных патрабаванняў для эмбрыёнаў свіней. Устаноўлена, што старыя бланкі ветэрынарных сертыфікатаў могуць выкарыстоўвацца да 1 чэрвеня 2016 года.

2 лютага 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:753
 
Ключевые слова:
Ветеринария ЕАЭС Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме