https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламент Беларусі плануе ратыфікаваць дакумент аб уступленні Кыргызстана ў ЕАЭС 30 чэрвеня


Аб гэтым паведаміў 23 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Рэспублікі.
Плануецца, што Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу разгледзіць 30 чэрвеня законапраект аб ратыфікацыі дакумента аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Перад тым, як дакумент разгледзіць Савет Рэспублікі, неабходна, каб праект закона ратыфікавала Палата прадстаўнікоў. Да закрыцця бягучай сесіі плануецца правесці два пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў: 26 і 30 чэрвеня.

У маі 2015 года прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў заявіў: "Мы завяршаем усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ўступленні ў адзін з самых буйных у свеце эканамічных саюзаў. Рашэнне аб далучэнні да Мытнага саюза было прынята ў красавіку 2011 года. За мінулыя чатыры гады была праведзена вялікая работа, прынята 1 тыс. старонак дакументаў".

23 снежня 2014 года на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета кіраўнікі дзяржаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана падпісалі дагавор аб далучэнні Кыргызстана да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года.

23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Кыргызстан ЕАЭС Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме