https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕЭК увяла забарону на вываз асобных відаў лесаматэрыялаў за межы ЕАЭС


Аб гэтым паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння прыняла рашэнне аб увядзенні забароны на вываз асобных відаў лесаматэрыялаў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Калегія ЕЭК прыняла рашэнне аб увядзенні адзінай меры нетарыфнага рэгулявання ў выглядзе колькаснага абмежавання экспарту адносна асобных відаў лесаматэрыялаў (з кодаў 4401, 4403 і 4407 ТН ЗЭД ЕАЭС). Мера прадугледжвае нулявую квоту на вываз тавару з усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза і ўстаноўлена на бестэрміновай аснове", - адзначылі ў гандлёвым блоку.

"Калегія прадаўжае работу, накіраваную на ўніфікацыю прымяняемых на нацыянальным узроўні аднабаковых мер па рэгуляванні вывазу асобных відаў прадукцыі", - пракаменціраваў прынятае рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Ён падкрэсліў, што лесаматэрыялы ўключаны ў пералік тавараў, якія з`яўляюцца істотна важнымі для ўнутранага рынку ЕАЭС.

Рашэнне Калегіі ЕЭК уступае ў сілу праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

"Цяпер адносна асобных відаў лесаматэрыялаў прымяняюцца аднабаковыя забароны на вываз у Казахстане і Кыргызстане. У Беларусі і Расіі ўстаноўлены стаўкі вывазных мытных пошлін. Са студзеня 2022 года ў Расійскай Федэрацыі ўводзяцца павышаныя стаўкі вывазных мытных пошлін на драўніну з вільготнасцю большай за 22 працэнты і таўшчынёй і шырынёй большай за 10 см", - дадалі ў ЕЭК.

28 снежня 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Лесоматериалы Таможенная пошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме