https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена выступіць партнёрам Казахстана па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым.
"У ходзе міжурадавых перагавораў і кансультацый мы выдзелілі сферу сельскай гаспадаркі як адну з самых перспектыўных для нарошчвання аб`ёмаў двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Казахстанам. Па-першае, гэта вельмі важна для забеспячэння харчовай бяспекі дзяржаў, па-другое, тут ёсць вялікі, пакуль яшчэ не да канца раскрыты патэнцыял супрацоўніцтва", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што Казахстан - адзін з прыярытэтных для Беларусі партнёраў у сельскагаспадарчай сферы. "Наш тавараабарот у гэтай сферы за пяць гадоў вырас практычна ў 4 разы. Але мы з прэм`ер-міністрам Казахстана дамовіліся, што трэба ісці глыбей. Мы былі б рады выступіць адным з асноўных партнёраў Казахстана ў пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Тым больш што ваша краіна мае для гэтага добрыя рэсурсы, вялікі патэнцыял і добрую экспартную пляцоўку для паставак уласнай прадукцыі ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна", - адзначыў прэм`ер-міністр.

"У час майго чэрвеньскага візіту ў Казахстан мы дамовіліся, што, магчыма, адзін з пілотных праектаў паглыбленай навуковай і вытворчай кааперацыі можа быць рэалізаваны ў сферы жывёлагадоўлі. Мы абмяркоўвалі перспектывы будаўніцтва ў Казахстане малочнатаварнага комплексу пад ключ з выкарыстаннем як беларускіх тэхналогій, так і племянной жывёлы беларускай селекцыі. Разглядаюцца таксама магчымае стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, пытанні сортавыпрабавання. Можна арганізаваць і работу па закладцы садоў. Добрыя перспектывы і ў галіне ўзаемадзеяння па аграрнай адукацыі і навуцы", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Як паведамлялася, у 2020 годзе пастаўкі беларускіх экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Казахстан склалі $271,9 млн (рост на 12,6 працэнта). У студзені - верасні 2021 года экспарт сельгаспрадукцыі склаў $219,7 млн, або 107,1 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Традыцыйна з Беларусі ў Казахстан пастаўляюцца мясная і малочная прадукцыя, племянная прадукцыя, цукар. З Казахстана ў Беларусь - баваўнянае валакно, агародніна, бахчавыя.

11 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2021
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:397
 
Ключевые слова:
Товарооборот Казахстан Сельское хозяйство Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме