https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украіна расьсьледуе імпарт нафты зь Беларусі


Прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, віцэ-прэм’ер Юры Бойка разам з шэрагам міністэрстваў павінны расьсьледаваць акалічнасьці імпарту нафтапрадуктаў.
Пра гэтае расьсьледаваньне напісана ў «Нацыянальным пляне дзеяньняў на 2013 год па ўкараненьні праграмы эканамічных рэформаў». Дакумэнт зацьверджаны прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Мінэканамразьвіцьця Ўкраіны зарэгістравала скаргу чатырох украінскіх НПЗ, якія патрабавалі правесьці расьсьледаваньне акалічнасьцяў імпарту нафтапрадуктаў зь Беларусі.

Такое расьсьледаваньне можа доўжыцца да году.

Вынікам могуць стаць абмежаваньні на імпарт нафтапрадуктаў зь Беларусі.

На думку аўтараў скаргі, Беларусь дае сваім нафтаперапрацоўцам 6 тыпаў субсыдыяў на агульную суму 180,84 даляраў за тону.

Складальнікі скаргі ўпэўненыя, што ўкраінскія НПЗ знаходзяцца ў няроўных умовах, а субсыдыяваньне беларускай нафтаперапрацоўкі вядзе да няспыннага росту імпарту паліва зь Беларусі.

Як паведамлялася, беларускія НПЗ і органы дзяржкіраваньня адмаўляюць наяўнасьць якіх-колечы субсыдыяў пры перапрацоўцы нафты на тэрыторыі Беларусі, піша Інтэрфакс.

Пастаўкамі беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіну займаюцца беларускія кампаніі «Трайпл» і «Юнівест-М», якія належаць Юрыю Чыжу і Анатолю Тарнаўскаму.

Радыё Свабода, 15 сакавіка 2013
 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Нефтепродукты Субсидии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме