https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гандлёвая сетка «Санта» перадала Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы відэакаланаскоп апошняга пакалення


Унікальнае абсталяванне коштам 320 тысяч рублёў рытэйлар набыў за свой кошт і зрабіў падарунак дзіцячай лячэбнай установе. Цяпер для правядзення даследаванняў і бясшоўных аперацый не давядзецца накіроўваць маленькіх пацыентаў у Мінск, як гэта было раней.
Відэакаланаскоп будзе выкарыстоўвацца для правядзення складаных малаінвазіўных маніпуляцый без адкрытага разрэзу. Гэта дазволіць пазбегнуць страт крыві і знізіць рызыку інфекцый у дзяцей. Пасля такой аперацыі не застаецца шва, а дзіця хутчэй папраўляецца.

— Патрэба ў такім абсталяванні наспела даўно, планы на яго вялікія, — сказаў галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы Сяргей Коўшык. — Раней дзяцей для такіх маніпуляцый накіроўвалі ў сталіцу, а цяпер з’явілася магчымасць дапамагаць хутка і якасна ў Брэсце. Нягледзячы на тое, што абсталяванне дарагое, такая дапамога дзецям проста бясцэнная.

У штаце ўстановы ўжо ёсць спецыяліст, які прайшоў навучанне, і пасля тэсціравання абсталяванне запусцяць у работу.

Генеральны дырэктар «Санта Рытэйл» Аляксандр Чуйко пры перадачы сертыфіката на абсталяванне галоўнаму ўрачу бальніцы адзначыў, што кампанія хутка знайшла пастаўшчыка і даставіла абсталяваннне ў краіну:

— Лічым гэта ўкладам у здароўе падрастаючага пакалення і спадзяёмся, што новы апарат дазволіць наблізіць якасць медыцынскай дапамогі нашага рэгіёна да сталічнага ўзроўню.

Варта сказаць, што холдынг «Санта» не першы раз дапамагае медыцыне, летась установам Брэсцкай вобласці перадавалі аўтамабілі хуткай дапамогі, апараты ШВЛ і УГД.

Яна Светава
Звязда, 29 верасня 2021
 
Дата публикации:29.09.2021
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Медицинское оборудование Благотворительность Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме