https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палова выдадзеных у свеце карт палякаў у беларусаў


Са ста тысяч беларускіх грамадзян, якія атрымалі дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу, у Польшчу перабраліся толькі каля тысячы чалавек.
Каля паловы выдадзеных замежнікам карт паляка атрымалі грамадзяне Беларусі, распавёў у эфіры Еўрарадыё Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць яе ўладальніка да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае шэраг правоў, у тым ліку на бясплатную доўгатэрміновую візу.

Акрамя таго, ён можа легальна працаваць, вучыцца і займацца бізнесам на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы, а таксама ў тэрміновых выпадках карыстацца ў Польшчы бясплатнай сістэмай аховы здароўя на такіх жа ўмовах, як і польскія грамадзяне. Прадугледжаны таксама шэраг іншых прэферэнцый.

"Большасць людзей карыстаецца картай паляка для таго, каб атрымаць бясплатную польскую візу, ці моладзь, каб паступіць у польскія ВНУ. Мы выдалі каля ста тысяч карт паляка беларусам, гэта прыкладна палова карт, якія мы выдалі па ўсім свеце. Але, па нашай інфармацыі, нягледзячы на гэта, з Беларусі ў Польшчу з`ехала толькі каля тысячы чалавек", — распавёў Паўлік.

Ён заўважыў, што важна правільна разумець сутнасць гэтага дакумента. Карта паляка для Польшчы, паводле слоў дыпламата, гэта перш за ўсё маральная кампенсацыя. Гэты статус, які забяспечвае яе ўладальніку пэўныя прэферэнцыі, прыдумалі для былых польскіх грамадзян.

"Гэта перш за ўсё маральная кампенсацыя для былых грамадзян Польшчы, для тых людзей, якія адчувалі сябе палякамі, у якіх за савецкім часам было складаная жыццё з-за таго, што яны прызнавалі сябе палякамі, адкрыта казалі пра свае карані", — патлумачыў польскі дыпламат.

Мінск, 17 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:17.08.2017
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1001
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Карта поляка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме