https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцы 9 міжнародных алімпіяд змогуць без экзаменаў паступаць у ВНУ Беларусі ў 2016 годзе


Адпаведны пералік устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі нумар 22 ад 11 красавіка 2016 года, якая апублікавана 29 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пераможцы 9 міжнародных алімпіяд маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе.

Без экзаменаў у ВНУ і ССНУ змогуць паступаць абітурыенты, якія атрымалі ў гэтым годзе дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені на 57-й міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (Кітай), 50-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (Расія), 48-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе (Грузія), 47-й міжнароднай фізічнай алімпіядзе (Швейцарыя), 28-й міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (Расія), 27-й міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (В`етнам), 13-й міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе (Кітай), 5-й еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат (Румынія).

На залічэнні без уступных іспытаў таксама прэтэндуюць пераможцы алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" (Беларусь, 2015).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

29 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2016
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Олимпиада Вступительные экзамены
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме