https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дэлегацыя ветэранаў Малдовы прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у Мінску


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Малдове.
Дэлегацыя малдаўскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прыме ўдзел 1-3 ліпеня ў святочных мерапрыемствах у Мінску з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці.

У склад дэлегацыі ўвайшла і кіраўнік Савета ветэранаў Малдовы, дэпутат парламента Ала Мірончык. Госці прымуць удзел у адкрыцці новага музея Вялікай Айчыннай вайны, пабудаванага ў беларускай сталіцы, ваенным парадзе і іншых святочных мерапрыемствах.

У пасольстве расказалі таксама, што 3 ліпеня на малдаўскім тэлеканале TVC21 прадставяць беларускія фільмы "Беларусь. 4 гады вайны" і "Трафей сяржанта Багамолава", а таксама прэзентацыйны відэаролік "Беларусь: адзін дзень з жыцця". У эфір рэспубліканскага радыё Малдовы вечарам 2 ліпеня выйдзе першая перадача на беларускай мове, падрыхтаваная пасольствам Беларусі ў Малдове сумесна з беларускай суполкай. У далейшым плануецца, што на малдаўскім радыё штомесяц будуць выходзіць праграмы на беларускай мове.

1 ліпеня з нагоды Дня Незалежнасці і святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі пасольства арганізуе афіцыйны прыём. На ім адбудзецца ўручэнне ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі Беларусь, юбілейных медалёў "70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" і віншавальных пісем - так званых салдацкіх трохвугольнікаў.

Паводле даных статыстыкі, у Малдове пражывае звыш 5 тыс. этнічных беларусаў.

30 чэрвеня 2014, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.06.2014
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:1054
 
Ключевые слова:
Молдова Освобождение Беларуси День независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме