https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік ЗАТ "Пазадарожнік": Магчыма, для іміджу УАЗ не самы добры аўтамабіль, але ва ўмовах бездаражы ён незаменны


22 лютага ААТ "Ульянаўскі аўтамабільны завод" — ЗАТ "Пазадарожнік" (Мінск) правялі спартыўна-патрыятычную акцыю "Зямля патрыётаў", прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны.
Пад Мінскам у экстрэмальных умовах удзельнікам былі прадэманстраваны магчымасці пазадарожнікаў УАЗ "Патрыёт", УАЗ "Хантэр" і УАЗ "Пікап".

У праграме акцыі былі пераадоленні бездаражы, гульнявыя бітвы на аўто ў легендарных партызанскіх хатынскіх лясах пад Мінскам, стральба са стралковай зброі з лазернымі прыцэламі, а таксама купанне ў рацэ — для экстрэмалаў.

Кіраўнік ЗАТ "Пазадарожнік" — афіцыйны дыстрыб`ютар ААТ "УАЗ" у Рэспубліцы Беларусь, альпініст-аматар Сяргей Варывода ў інтэрв`ю адзначыў: "Магчыма, для іміджу ці, як кажуць у народзе, для пантоў УАЗ не самая добрая машына. Але калі вы выбіраецеся з мегаполісу за межы шашы, разумееце, што ва ўмовах бездаражы такі аўтамабіль, як УАЗ, незаменны".

БелаПАН, 23 лютага 2014
 
Дата публикации:23.02.2014
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:1095
 
Ключевые слова:
Автопром УАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме