https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі саюз мастакоў да ЧС па хакеі правядзе выстаўку "Арэна-Беларт", прысвечаную спорту.


Праект адкрыецца 30 красавіка ў Палацы мастацтваў, паведаміў 2 красавіка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Леанід Хобатаў.
На выстаўцы будзе прадстаўлена выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а таксама скульптура. Аўтары з усіх куткоў Беларусі прадставяць амаль тысячу работ, якія размесцяцца ва ўсіх выставачных залах Палаца мастацтваў.

"Вобразна кажучы, Палац мастацтваў забірае вобраз арэны і змяшчае яе ў свае сцены. Зразумела, што арэна - гэта асацыяцыя на нашу спартыўную пляцоўку, а далей - пытанне мастацтва", - сказаў Леанід Хобатаў.

Ён падкрэсліў, што хоць выстаўка і прысвечана спорту, не мае сэнсу шукаць на ёй спартыўныя творы, а трэба арыентавацца на дасягненні ў мастацтве.

"Нас цікавіць пытанне творчага ўздыму, адкрыцця, пазіцыі мастака і прафесійнага ўвасаблення. Да мастака шмат патрабаванняў, каб ён не займаўся ілюстрацыяй падзей", - адзначыў Леанід Хобатаў.

4 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Культура
Просмотров:858
 
Ключевые слова:
Выставка Искусство ЧМ-2014 Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме