https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Міс Беларусь-98" прадставіць краіну на конкурсе "Місіс Сусвет"


Пераможца першага нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь-98" Святлана Крук прадставіць краіну на конкурсе "Місіс Сусвет-2013". Шоу пройдзе з 4 па 12 жніўня на востраве Аруба (Карыбы).
Ідзе актыўная падрыхтоўка да мерапрыемства. Уборы для конкурсу рыхтуе вядомы беларускі дызайнер Юлія Латушкіна.

Святлана Крук больш як 12 гадоў замужам. У яе два сыны. Працуе ў сферы адукацыі і фэшн-індустрыі, займаецца дабрачыннасцю. У Святланы багаты вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах. Яна была фіналісткай "Міс Еўропа-99", удзельніцай "Міс Свету-2000", заваявала тытул "Missis Beauty Millenium International-2012".

Конкурс "Місіс Сусвет" аналагічны шоу "Міс Свету" і "Міс Сусвет". Яго ўдзельніцы павінны быць замужам і могуць мець дзяцей. У мінулым годзе на міжнародным форуме Беларусь прадставіла Наталля Трафімава. Яна атрымала тытул "Місіс Дружба" і стала нацыянальным дырэктарам конкурсу "Місіс Сусвет Беларусь", а таксама дабілася права правядзення міжнароднага конкурсу "Місіс Еўропа-2012" у Мінску.

1 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2013
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:1209
 
Ключевые слова:
Конкурс красоты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме