https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Актыўнасць Беларусі ў гуманітарным супрацоўніцтве на прасторах СНД будзе нарастаць


Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, каментуючы вынікі пасяджэння экспертаў і кіраўнікоў Савета гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД і праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва (МФГС) Садружнасці, што прайшло 17—18 сакавіка ў Душанбэ (Таджыкістан).
На пасяджэнні былі падведзены вынікі працы гэтых структур за мінулы год і зацверджаны планы на будучыню. Міністр інфармацыі Беларусі з`яўляецца сустаршынёй Савета па гуманітарным супрацоўніцтве СНД.

Як адзначыў Праляскоўскі, "Беларусь традыцыйна займае актыўную пазіцыю ва ўсіх інтэграцыйных структурах — гэта пазіцыя нашага прэзідэнта".

Так, паводле яго слоў, летась МФГС на тэрыторыі Беларусі аказаў падтрымку ў правядзенні 14 мерапрыемстваў, выдзеліўшы на гэта больш за 35 млн. расійскіх рублёў. У ліку гэтых мерапрыемстваў — Міжнародны фестываль і маладзёжная музычная акадэмія краін СНД Юрыя Башмета ў Мінску, 17-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, 5-ы Беларускі інфармацыйны форум "Партнёрства дзеля міру", 5-я Міжнародная летняя школа маладых вучоных-гісторыкаў краін СНД, Міжнародная летняя школа маладых журналістаў краін СНД і іншыя.

Акрамя таго, фонд выдзеліў 28 млн. расійскіх рублёў на ўдзел беларускіх прадстаўнікоў у шэрагу мерапрыемстваў, што прайшлі ў краінах СНД.

Міжнародным прызнаннем унёску Беларусі ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны стала аб`яўленне Гомеля культурнай сталіцай Беларусі і СНД, сказаў Праляскоўскі. Ён адзначыў, што гэты праект пілотны.

"Ужо сёння фондам зацверджаны шэраг знакавых мерапрыемстваў, якія будуць праведзены ў нашай краіне", — паведаміў міністр інфармацыі. Традыцыйнымі стануць беларускі інфармацыйны форум, міжнародная летняя школа маладых журналістаў, маладзёжная музычная акадэмія Юрыя Башмета.

"Таксама ў Беларусі пройдуць: міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў СНД", міжнародны маладзёжны форум "Сяброўства без межаў", маладзёжны форум опернага мастацтва краін СНД, конкурс маладых архітэктараў СНД "Леанарда" і іншыя", — паведаміў Праляскоўскі.

БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2011 
 
Дата публикации:19.03.2011
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:4075
 
Ключевые слова:
Интеграция СНГ Гуманитарное сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме