https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЧС па хакеі ў Мінску стане свабодным ад тытуню


У Беларусі распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года як свабоднага ад тытуню.
Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

"План мерапрыемстваў па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі як свабоднага ад тытуню распрацаваны па даручэнні ўрада. Прадугледжана поўная забарона курэння ва ўсіх ўнутраных памяшканнях спартыўных комплексаў "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" і на прылеглых да іх тэрыторыях. Забаронена будзе курыць у кафэ, барах і рэстаранах, размешчаных паблізу гэтых спартыўных збудаванняў, у гасцініцах, дзе будуць пражываць удзельнікі і госці чэмпіянату, і ў таксі", - сказала Вольга Бартман.

Акрамя таго, прадугледжана забарона на рэкламу і продаж тытунёвых вырабаў у месцах правядзення матчаў чэмпіянату, на тэрыторыях фан-зон, а таксама ў кафэ, барах, рэстаранах, гасцініцах, размешчаных паблізу месц правядзення хакейных баталій.

Аб тым, што зона з`яўляецца свабоднай ад тытунёвага дыму, жыхароў і гасцей сталіцы будуць папярэджваць знакі аб забароне курэння, якія ў хуткім часе з`явяцца каля ўсіх раней пералічаных аб`ектаў. А тым, хто ўсё ж захоча закурыць у чыстых зонах, знайсці спецыяльна адведзенае для гэтага месца дапамогуць валанцёры, якія будуць працаваць у Мінску ў час сусветнага хакейнага першынства. Дарэчы, валанцёраў навучаць, як правільна рабіць заўвагу курцу. Кожны, хто закурыць у неналежным месцы, будзе інфармаваны аб тым, што на час ЧС па хакеі шэраг зон у беларускай сталіцы абвясцілі свабоднымі ад тытуню, а таксама атрымае інфармацыю, дзе знаходзіцца бліжэйшае адведзенае для курэння месца.

Як адзначыла Вольга Бартман, у тым, каб Мінск стаў свабодным ад дыму на час правядзення спаборніцтваў, зацікаўлены многія міністэрствы і ведамствы, Мінгарвыканкам, адміністрацыі лядовых арэн, дырэкцыі Федэрацыі хакея Беларусі, гасцініц, кафэ, бараў і рэстаранаў.

Дамоўленасць аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі як свабоднага ад тытунёвага дыму была дасягнута ў час сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Жужаннай Якаб.

Цяпер спартыўныя мерапрыемствы сусветнага маштабу паказваюць прыклад у барацьбе супраць спажывання тытуню, паколькі ў такіх падзей ёсць патэнцыял для папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўплыву на сацыяльныя нормы дзякуючы прыцягненню мільёнаў гледачоў і балельшчыкаў.

24 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Культура
Просмотров:792
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей Табакокурение Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме