https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сайт сучаснага часопіса павінен быць актыўным іграком віртуальнай прасторы


Такое меркаванне выказаў 11-га красавіка на пасяджэнні круглага стала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечанага 20-годдзю "Беларускага гістарычнага часопіса", намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.
Безумоўна, часопіс павінен быць папулярным. І задача павелічэння чытацкай аўдыторыі, у тым ліку і за кошт інтэрнэт-прасторы, павінна быць вырашана вельмі хутка", - адзначыў Уладзімір Матусевіч. Ён таксама дадаў, што пажадана пашырыць кола тэм за кошт некаторых цікавых момантаў сусветнай гісторыі, аналізу і параўнання сітуацый у Беларусі і за яе межамі. Намеснік міністра лічыць, што часопіс павінен больш актыўна прысвячаць свае старонкі 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны, 70-годдзю з дня вызвалення Беларусі. Усе гэтыя тэмы цікавыя як у сэнсе аховы гістарычнай праўды, так і ў тым кантэксце, што нельга забываць падзеі, якія паўплывалі на развіццё гісторыі краіны, упэўнены ён.

Намеснік міністра таксама падкрэсліў, што ў сучасным свеце, нягледзячы на наяўнасць друкаванай версіі часопіса, неабходна ўсё больш увагі надаваць менавіта віртуальнаму кантакту з чытачамі. "Сайт часопіса павінен не проста быць у Інтэрнэце, а з`яўляцца актыўным іграком гэтай віртуальнай прасторы. У тым ліку гэта датычыцца развіцця падпіскі за мяжою. Прычым сучаснае развіццё глабальнай сеткі дае магчымасць развіваць і віртуальную падпіску. Таксама неабходна актывізаваць электронную версію выдання, якая крыху адрознівалася б ад друкаванай, але ў той жа час была б інфармацыйна насычанай, больш яркай", - адзначыў Уладзімір Матусевіч.

"Беларускі гістарычны часопіс" выдаецца штомесяц. Змяшчае матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай гісторыі, па праблемах грамадскага жыцця і іншыя, якія дапамагаюць вучоным, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі. У сувязі з правядзеннем аптымізацыі сеткі перыядычных выданняў Міністэрства адукацыі ў 2011 годзе перададзены ў выдавецтва "Пачатковая школа".

11 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1439
 
Ключевые слова:
СМИ Беларуси Интернет Сайт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме