https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы за студэнтамі ЕГУ


Былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч адмовіўся сустрэцца са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне з боку cтудэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Пра гэта паведамляецца на cайце ўніверсітэта.

Кіраўнік cтудэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ Максім Мілто, які і займаўся арганізацыяй сустрэчы, сцвярджае, што Шушкевіч адмовіўся абмеркаваць са студэнтамі крытыку, выказаную ім на адрас ЕГУ.

"Спачатку Шушкевіч пагадзіўся сустрэцца з намі 10 лютага для таго, каб абмеркаваць крытыку ЕГУ і саміх студэнтаў, выказаную ім да Раства. Тым не менш, калі я звязаўся з ім для канчаткова пацвярджэння сустрэчы, Станіслаў Станіслававіч стаў раптам настойваць на запрашэнні з боку адміністрацыі ўніверсітэта", — сцвярджае Мілто.

ЕГУ нагадвае, што ў інтэрв`ю Lietuvos rytas, апублікаваным у сярэдзіне снежня мінулага года, Шушкевіч выказаў меркаванне аб тым, што ЕГУ з`яўляецца антыбеларускім універсітэтам, а студэнты не валодаюць беларускай мовай.

Прарэктар ЕГУ па развіцці і міжнародных адносінах Дарус Удрыс выказаў шкадаванне ў сувязі з адмовай Шушкевіча прыехаць на сустрэчу са студэнтамі.

"Шкада, што Шушкевіч адмовіў на запрашэнне. Нашы студэнты запрасілі Шушкевіча па ўласнай ініцыятыве для таго, каб правесці канструктыўнае абмеркаванне выказанай ім раней крытыкі ўніверсітэта і студэнтаў. Частка таго, у чым мы імкнёмся пераканаць студэнтаў падчас вучобы, — гэта грамадзянскі ўдзел і актыўнасць. Выказваем шкадаванне ў сувязі з адмовай спадара Шушкевіча", — заключыў Удрыс, паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2012
 
Дата публикации:11.02.2012
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:2260
 
Ключевые слова:
Вільня Европейскій гуманитарный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме