https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская школа ў Вільнюсе прызнана лепшай сярод школ нацменшасцей


Выступаючы на ўрачыстай лінейцы ў школе, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын адзначыў той вялікі клопат, які праяўляе аб беларускай школе этнічная радзіма.
Дзякуючы дапамозе дзяржустаноў Беларусі абнаўляецца матэрыяльная база школы, бібліятэка папаўняецца беларускімі кнігамі і сучаснымі метадычнымі выданнямі. Рамонт, новая мэбля, школьны аўтобус, навучальная абсталяванне — гэта толькі кароткі пералік укладу Беларусі ў падтрымку школы сваіх суайчыннікаў у Літве.

 Ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы пасол уручыў першакласнікам кнігу “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку”. Вучні таксама атрымалі памятныя падарункі ад Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — партфелі і наборы канцылярскіх прылад. Школа становіцца ўсё больш папулярнай у беларусаў Літвы, паведамляе БелТА. Пяць гадоў таму ў ёй вучыліся 130 вучняў, а сёння 185. У гэтым годзе ў рэйтынгу школ нацыянальных меншасцей Вільнюса школа заняла першае месца, а сярод усіх агульнаадукацыйных школ і гімназій Літвы — адзінаццатае. Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагародзіла школу ў 2011 годзе граматай за захаванне беларускіх традыцый і мовы. Не толькі якасная адукацыя, камфортныя ўмовы для навучання, але і магчымасць пасля заканчэння школы паступіць у беларускія ВНУ прыцягвае ў яе беларусаў Літвы.

Народная Газета
2 верасня 2011
 
Дата публикации:02.09.2011
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:2608
 
Ключевые слова:
Вільня Белорусская школа Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме