https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тадэвуш Стружэцкі: Дыяспара павінна мець непасрэднае дачыненне да распрацоўкі закона "Аб беларускіх суайчынніках замежжа"


Нацыянальны сход разгледзіць праект закона "Аб беларускіх суайчынніках замежжа" ў 2012 годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 ліпеня намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Сустрэча з журналістамі была прысвечана Першаму фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які мае адбыцца 9—10 ліпеня ў Мінску і Віцебску.
"Беларуская дыяспара ёсць не толькі ў краінах-суседзях, але і ў Аўстраліі, Канадзе, многіх далёкіх краінах, — нагадаў Стружэцкі. — Паводле прыкладных падлікаў, за мяжой пражывае каля трох мільёнаў беларусаў. Нам вельмі важна, каб яны захавалі сваю беларускасць, мову, свае гістарычныя традыцыі і шырока прадстаўлялі Беларусь у замежжы". Закон "Аб беларускіх суайчынніках замежжа" павінен ўтварыць прававую базу для ўзаемадзеяння дзяржавы і беларусаў, якія жывуць за мяжой, адзначыў чыноўнік.

Паводле словаў намесніка міністра, дэпутаты "адназначна пацвердзілі, што праект гэтага закона ў наступным годзе будзе абавязкова ўнесены на разгляд парламента". Стружэцкі адзначыў, што праект, "безумоўна, яшчэ патрабуе дапрацоўкі". "Мы лічым, што беларусы замежжа павінны мець самае непасрэднае дачыненне да распрацоўкі гэтага праекта — мы павінны адаптаваць гэты праект з іх прапановамі", — зазначыў ён.

Праект аднойчы ўжо быў перададзены ў Савет міністраў, але яго вярнулі на дапрацоўку, паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Уладзімір Ламека. Ён адзначыў, што культурныя стасункі з беларусамі замежжа развіваюцца "і так не блага", таму новая рэдакцыя будзе больш глыбокая ў праблемным спектры. У прыватнасці, яна будзе ўключаць "вырашэнне дэмаграфічных, гандлёва-эканамічных праблем", звязаных з беларусамі замежжа.

БелаПАН
8 ліпеня 2011
 
Дата публикации:09.07.2011
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:2882
 
Ключевые слова:
Белорусская диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме