https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацпарк "Белавежская пушча" прадаў партыю зуброў у Расію


Па дадзеных уліку бягучага года папуляцыя еўрапейскага зубра ў "Белавежскай пушчы" налічвала 675 асобаў.
Нацыянальны парк "Белавежская пушча" прадаў расійскаму ТАА "Виола" партыю зуброў, паведамляецца на сайце парку.

Для адлову і вывазу чырванакніжных жывёл быў выдадзены спецыяльны дазвол ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Якая менавіта колькасць зуброў прададзена ў Расію, у парку не ўдакладняюць. Але кажуць, што жывёл выкупіла кампанія для стварэння іх мікрапапуляцыі ў Кастрамской вобласці, дэманстрацыі турыстам, папаўнення фауны рэгіёну.

У Белавежскай пушчы па дадзеных на пачатак 2021 года папуляцыя зубра еўрапейскага складала 675 асобаў.

У нацпарку адзначаюць, што фактычная колькасць больш неабходнай. Гэта і стварае магчымасці для таго, каб прадаваць жывёл як у Беларусі, так і за мяжой.

Тым не менш, рэалізацыя зуброў магчыма толькі ў тым выпадку, калі для ўтрымання жывёл створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Адзначым, што за апошнія пяць гадоў пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы павялічылася амаль на траціну.

Мінск, 17 траўня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:17.05.2021
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:419
 
Ключевые слова:
Кострома Национальный парк Зубр Красная книга Белавежская пушча
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме