https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 150 рамеснікаў падалі заяўкі на ўдзел у Горадзе майстроў на "Славянскім базары"


Аб гэтым паведамілі ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна".
Ужо больш як 150 заявак паступіла ад рамеснікаў з усёй Беларусі, якія хочуць прадставіць свае вырабы на кірмашы-продажы "Задзвінскі кірмаш". Ён традыцыйна праходзіць у час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". 

На Прыбярэжнай вуліцы ў час фестывалю традыцыйна размяшчаецца Горад майстроў, дзе свае вырабы выстаўляюць на продаж рамеснікі. У бягучым годзе шырока будзе прадстаўлена біжутэрыя, сутажная вышыўка, вырабы з дрэва, у меншай ступені - узоры саломапляцення, фларыстыкі. У апошнія гады гэтыя традыцыйныя рамёствы сталі крыху менш папулярнымі ў аматараў сувеніраў, хоць зоркі эстрады нярэдка аддаюць перавагу каларытным вырабам з натуральных матэрыялаў.

Што датычыцца традыцыйнага фестывальнага шопінгу, то адзенне, прадукты харчавання і сувеніры пакупнікі змогуць знайсці па старой прапісцы - у скверы на вуліцы Кірава, у парку Пераможцаў, на плошчы Свабоды, на пешаходных вуліцах Талстога, Пушкіна, Суворава. Таксама гандлёвыя рады з таварамі лёгкай прамысловасці беларускай вытворчасці размесцяцца на вуліцы Леніна. Каля 40 заявак паступіла ў гарвыканкам ад прадпрымальнікаў, якія прадставяць свае тавары на фестывальных кірмашах.

"Асартымент будзе традыцыйны для маштабнага форуму мастацтваў. Як правіла, усе сюрпрызы для пакупнікоў раскрываюцца ў першы дзень гандлю. Акрамя сезонных кафэ, для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю будуць даступны стацыянарныя гандлёвыя аб`екты і пункты грамадскага харчавання", - адзначылі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага гарвыканкама.

2 чэрвеня 2022, Віцебск
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2022
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1059
 
Ключевые слова:
Народное творчество Ремесленничество Фэст культуры Славянский базар Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме