https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падштурхнуць айчынных рэкламістаў да беларускай мовы — галоўная задача трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!


Пра гэта заявіла каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі" Ніна Шыдлоўская 27 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, трэці фестываль працягне арыентавацца на некамерцыйную сферу — сацыяльна значныя і культурныя праекты, а таксама на праекты, якія дэманструюць прафесійным удзельнікам рэкламнага рынку і бізнесменам эфектыўнасць прасоўвання тавараў і паслуг на беларускай мове. Гэта дапаможа ўцягнуць іх у працэс пошуку новых крэатыўных ідэй і форм камунікацыі, адкрыць новыя магчымасці ўжывання беларускай мовы ў рэкламе.

"Першы фестываль быў патрэбны, каб правесці маніторынг, што ў нас ёсць на беларускамоўным рэкламным рынку. Другі імкнуўся абудзіць ініцыятыву. На трэцім фестывалі мы паспрабуем падштурхнуць нашых вытворцаў і рэкламістаў па-новаму паглядзець на свае брэнды з пункту гледжання арыентаванасці на беларусаў і больш актыўнага выкарыстання беларускай мовы ў рэкламе", — сказала Шыдлоўская.

27 красавіка стартаваў прыём работ на ўдзел у намінацыях і конкурсах фестывалю, які адкрыецца 5 ліпеня.

БелаПАН
27 красавіка 2012
 
Дата публикации:27.04.2012
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:1785
 
Ключевые слова:
"Будзьма беларусамі" Реклама Беларуская мова Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме