https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паднябесная ўпадабала каву


Агульная плошча плантацый гэтай культуры ў Кітае складае 120 тыс. га.
26-я Сусветная навуковая канферэнцыя па каве праходзіць у горадзе Куньміне - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

У ёй бяруць удзел каля 400 спецыялістаў і прадпрымальнікаў з амаль 60 краін і раёнаў свету. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць такія тэмы, як паступальнае развіццё кававай гаспадаркі, а таксама сувязь кавы са здароўем чалавека, паведамілі арганізатары мерапрыемства. 

Агульная плошча кававых плантацый ў Кітаі перавышае 120 тыс. га, а гадавы збор складае 140 тыс тон. Пры гэтым звыш 99 працэнтаў гадавога збору кавы ў Кітаі прыпадае на Юньнань. У КНР расце спажыванне кавы. Імпарт гэтай прадукцыі вырас з 13,9 тыс. тон у 1998 годзе да 59,2 тыс. тон летась, гэта значыць, што сярэднегадавы прырост склаў 13,7 процента.

Сусветная навуковая канферэнцыя па каве з`яўляецца самай прэстыжнай у гэтай галіне, яна праводзіцца кожныя два гады ў розных краінах.

Звязда, 19 лістапада 2016
 
Дата публикации:19.11.2016
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:954
 
Ключевые слова:
Кофе Китай Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме